epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Усміхніся

Што ў нябачных сэрца сховах

тоіш ты на самым дне,

цяжка выказаць у словах —

лепей усміхніся мне

і пра ўсё, што ў сэрцы тоіш,

здагадацца мне дазволь.

Словам рану не загоіш,

а ўсміхнешся — пройдзе боль,

і ў вачах растануць рэшткі

даўняй крыўды і маны,

пацяплеюць ад усмешкі,

запраменяцца яны

невымоўным, безгалосым,

патаемным пачуццём...

Над маім няпростым лёсам,

над скалечаным жыццём

ты ўзышла зарой світальнай,

апаліла мне душу.

Я ў сабе свой боль нашу

і нічога не прашу,

толькі ўсмешкі даравальнай.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан