epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Вэртэр, Ева і Дон Жуан

Ён сэрца ў ёй шукаў —

знайшоў халодны камень.

Дарэмна,

прагнучы дзвюх розных душ зліцця,

штодня

трымаў ён перад ёй экзамен

на вернасць і на шчырасць пачуцця.

 

Рагочуць, радуюцца ў пекле д’яблы:

зноў рогі Вэртэру наставіў Дон Жуан.

І не спатрэбіўся яму біблейскі яблык,

каб спакусіць яе на грэх і на падман.


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан