epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Палонка

Палонка гэта вока цмока

Які прачнуўся сярод зімы

І цяпер углядаецца ў неба

Чакаючы моманту каб вырвацца

Са снежных абдымкаў Зімы

Палонка баіцца марозу

Не ведаючы што такое цяпло

І ноччу калі ў палонцы

Купаюцца маладзік і зоркі

Палонка ўяўляе сябе небам

Якое трапіла ў палон

І я прыходзячы да палонкі

Палохаю яе

Апускаючы вядро ў яе сцюдзёнасць

І бяру я вядро з вадой

І нясу дахаты

І стаіць поўнае вядро ў сенцах

Як палонка сярод зімы

Што як вадзяное сонца

Асвятляючы наваколле

Прыцягвае да сябе

 


1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая