epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Страла

Страла стрэлка гадзінніка

Які заўсёды паказвае

Толькі гадзіну смерці

Страла пяро

З крыла адзінокага цмока

І ляціць страла

Як патухлая маланка

Несучы на сваім вастрыі

Кропку для сумнай балады

Пра смелага воя

І ляціць страла

І хаваюся я ад стралы

Як ад свайго лёсу

І ляціць страла

Як расколіна ў сасудзе дня

З якога камусьці болей не піць

Ды я чакаю стралу

Але пасланую Купідонам

 


21.03.1995

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая