epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Варона

Варона гэта галавешка

Якая ўзляцела на крыллях дыму з пажарышча

І сеўшы на вершаліну дрэва

Адчула сябе патухлай зоркай

І таму варона ганарлівая

Як нягеглы мужык

Які нейкім цудам выбіўся ў паны

Варона зладзейка

Але скраўшы сыр

Варона марыць аб кароне

І крычыць яна аб сваёй мары

Як п'яніца якога выгналі з карчмы

Варона можа быць гжэчнай

І можа навучыцца гаварыць

Нават зазіраць у разумныя кнігі

Але ўсё роўна пры гэтым заставацца варонай

Якая правароніла сваё шчасце

Калі Бог дзяліў паміж птушак галасы

 


1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомая
Крыніца: невядомая