Гэтыя пяць абразкоў успамінаў - адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і чатыры з святкавання 25-га Сакавіка ў розных часах, розных месцах і абставінах - прысвячаюцца двум шэсцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.