epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Чый дзядуля?

 

У пяцігадовай Алесі на новай сукенцы маленькі значок.

— Хто ж гэта ў цябе на значку? — пытаюся.

— Дзядуля Ленін.

— Чый дзядуля?

— Мой.

— Толькі твой?

— Не, і мой, і мамін, і татаў! І ваш таксама.

Не адшпільваючы ад сукенкі, дзяўчынка пазірае на значок і з гонарам тлумачыць:

— І нашага дзядулі дзядуля! А ўсміхаецца Ленін таму, што ён добры.

1972

 


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан