epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Як?

 

 

 

— Мама,— запытвае Алачка.— Чаму людзі паміраюць?

— Старэнькімі становяцца.

Тлумачэнне маці дзяўчынка ўспрыняла спакойна. І толькі тыдні праз два спытала:

— А наша бабуля старэнькая?

— Старэнькая,— адказала маці.

— І дзядуля?

— І дзядуля...

— Значыць, яны памруць! — слёзы пакаціліся з вачэй Алачкі.— Як жа я жыць буду без іх?!

1978

 


1978

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан