epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Якімі павінны быць грошы

 

Маці пералічыла паперкі ад шакаладак:

— Неверагодна! Дзе ты столькі грошай узяў?

— Я не ўзяў. Гэта малюнкі. У Казіка былі.

— Нічога не разумею. Ты прадаў хвораст. А на грошы што? Купіў гэтыя карцінкі?

— Так.

Маці засмяялася.

— Табе яны падабаюцца?

— Ой, мама! — узрадаваўся Рома. — Калі б ты іх бачыла на сонцы! Пойдзем пакажу.

— Праз іх ты два дні быў галодны!

— Ды не... — Рома не дагаварыў. — Мам! Калі б з такіх малюнкаў рабілі грошы!

— Тады ўсе дзеці, накшталт цябе, напэўна былі б галодныя.

— Чаму? — не згадзіўся Рома, — А калі грошы рабіць разам з шакаладкамі?..

1972

 


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан