epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Каго мы выратавалі

 

 

Вакол сажалкі растуць вербы, лазняк. А ля берага — асака, хвошч, аер. Раптам чуем: ля самай вады трапечацца нешта. Асцярожна расхінулі траву, бачым — вялізная страказа сядзіць на аерыне. Хвост яе ў вадзе, а ў яго ўпіўся нехта. Падобны на перакуленага жучка, толькі заднія ногі доўгія, як вёслы, і ўсё па вадзе грабуць. Небарака-страказа ні скінуць яго з сябе не можа, ні ўгору падняцца, толькі крыльцамі трапеча. Потым мы здагадаліся, што страказа прымацоўвала пад вадой яечкі да сцяблінкі,— а ў гэты момант клоп-гладыш, які ў вадзе жыве, і падпільнаваў яе.

Ледзь адарвалі мы гэтага крывасмока ад страказы. Пасадзілі страказу адпачываць на беразе, а гладыша ў слоік з вадой укінулі.

1963

 


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан