epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Мільгнуўшае параўнанне

 

 

Скрозь лісце ліпы на імгненне прарваўся прамень паўднёвага сонца, і, нябачная да гэтага сярод высокай цімафееўкі, засвяцілася павуцінка. Нібыта перад вачыма прамільгнула невядомая мікрачасціца. Яшчэ імгненне — ні промня, ні вясёлкі, ні павуцінкі.

Ці не так праносяцца і хвіліны жыцця чалавека? Яны нібыта павуцінкі, працягнутыя ў часе. Вясёлка ж ад промня сонца — інтэлект чалавека, яго душэўная чысціня.

А ці зальсніцца гэтае жыццё ўсімі фарбамі вясёлкі або ніколі нікога не парадуе, залежыць ужо не ад выпадку, а ад самога чалавека.

1973

 


1973

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан