epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Мы спім

 

— Мама, крэслы спяць?

— Спяць, сынок, спяць. І ты спі!

— Кладуцца на спіну?

— На спіну, сыночак, на спіну.

— Ім так лепш спаць?

— Лепш. І ты засынай!

— А потым паварочваюцца на бок?

— Паварочваюцца.

— У сне? Як і я?

— Як і ты. У сне.

І сталы таксама кладуцца спаць?

— Усе кладуцца.

— А што на стале, падае?

— Не, побач кладзецца, спіць.

— А лямпа, што вісіць, як засынае? Як выключыш, так і засынае.

Малы туліць да сябе самазвал і, уздыхнуўшы, адказвае:

— Мы спім.

1977

 


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан