epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Няўдалы вопыт

 

 

Сёння па яго просьбе маці дала з сабою ў два разы больш хворасту. Але прадаваць яго не давялося. Вітусь-Мітусь так штурхануў Рому ў двары школы, што ён упаў на свой партфель. Нераструшчаныя хварасцінкі пасля першага ўрока забрала Таня. Не паспеў разгарнуць мяшэчак, яна пералічыла і сказала:

— Дзесяць капеек. Атрымай!

— Я так не хачу,— запярэчыў Рома.

— А як? — хрумстаючы хворастам, здзівілася Таня.

— Ты спытай: «Колькі каштуе?»

— Я ведаю, колькі каштуе.

— Я не хачу па капейцы.

— Што ты — спекулянт? — усклікнула Таня.

— Чаму спекулянт? — пакрыўдзіўся Рома.— Мне іх мама напякла.

— Усё роўна ты скнара!

Рома разгубіўся. Ніякі ён не скнара. Не цярпелася праверыць, ці можна змяніць ранейшую цану. І акрамя таго, зусім не цікава так прадаваць. Забрала ўсё адразу, дала адну манетку...

1972

 


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан