epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Самі не ведаюць

 

 

Часта ў Ромавай галаве ўзнікала адно і тое ж пытанне: аднойчы ранкам людзі прачнуцца, а ўсе грошы зніклі! Што яны будуць рабіць? Хочацца квасу, марожанага, трэба ехаць на аўтобусе, схадзіць у кіно, а грошай няма.

Дарослыя смяюцца, калі Рома задае такія пытанні. Самі не ведаюць, што будуць рабіць.

1972

 


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан