epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

Што я зразумела

 

— А што яшчэ было? — асмялеўшы, спытала я.

— Што яшчэ? — дзядзька Пятро нават лоб наморшчыў. Ніяк не мог прыпомніць.— Неяк раз таксама сяджу я на беразе. На вуды пазіраю. Раптам у траве заварушылася нешта. Зірк туды — рак! Падняў клюшню і быццам грозіць камусьці. Бачу, насупраць жаба сядзіць. Вялізная, пузатая. Вось-вось, здаецца, да рака ў бойку кінецца. Вочы на яго вылупіла. Бакі раздзімае...

Я нават дыхаць баялася, так цікава...

— А далей што? — пытаю.

— А далей рыба пачала браць. Я за вуду, а пра іх і забыўся. Толькі цяпер і ўспомніў.

— Забыліся!..— ледзь не заплакала я.— Пра самае цікавае забыліся...

Дзядзька Пятро больш нічога не расказваў. Развітаўся і пайшоў.

Тут я і зразумела, чаму дзядзька Пятро на рыбалцы прападае. Ён жа сядзіць, глядзіць на свае паплаўкі, а навокал нічагусенькі не бачыць.

1963

 


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан