epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

У купэ

 

У прыгарадным цягніку едзе бацька з малым. Хлопчык кажа:

— Хачу бананаў!

— Засталося тры,— адказвае бацька.

— А мы купім яшчэ?

— Больш няма дзе купіць.

Дзіцянё задумалася:

— Мне — адзін, а маме?.. Не!.. Мне — два, а маме?.. Не... Маме — два, а мне?..

Бацька ўбачыў, што за хлопчыкам з цікавасцю назіраюць суседзі па купэ, збянтэжыўся і перапыніў малога:

— Хопіць табе разважаць!

Малы змоўк, а калі бацька засяродзіўся на разглядванні часопіса, хлопчык асцярожна выцяг з кашолкі апошнія бананы і прыняўся іх уплятаць. А самазадаволены тварык яго нібы казаў усім:

— Сапраўды, навошта разважаць!

1965

 


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан