epub
 
падключыць
слоўнікі

Вісарыён Гарбук

За кратамі

 

На атаманцы, пабліскваючы злымі зялёна-жоўтымі вочкамі і выскаліўшы зубы, ляжала ліса. Перапуджаны, я кінуўся ад яе і крыкнуў:

— Ой, яна ўкусіць!

— Ха-ха-ха! — да слёз рассмяялася дзяўчынка.— Мама! Дзядзька так напалохаўся! Думаў, жывая!

— Ён жартуе з цябе, як з маленькай,— сказала маці.— А ты і паверыла.

— Я сапраўды перапужаўся,— запярэчыў я.— Яна ж нават хвастом махнула!

— Ну, вось бачыш, мама! Вось бачыш! — узрадавалася дзяўчынка, і вачаняткі яе зноў заблішчалі ад захаплення.

— І зараз ён жартуе,— адказала маці.— А ты не разумееш.

— Навошта ж вы так?! — спрабаваў я спыніць маці. Маці моўчкі акінула мяне сваім пагардлівым позіркам.

І мне здалося, што яна і мяне выключыла з ліку дарослых.

1964

 


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарбук В.С. Горад без папугайчыкаў: Выбр. творы. [Для сярэд. шк. Узросту / Аўт. уступ. артыкула А. Васілевіч; Маст. В. Губараў]. – Мінск, Юнацтва, 1983.— 239 с., іл.
Крыніца: скан