epub
 
падключыць
слоўнікі

Віталь Вольскі

Перад развітаннем

 

Вось і канчаецца наша падарожжа.

Хутка мы з вамі развітаемся, раз’едземся ў розныя бакі. Хто ў гарады і раёны Беларусі, а хто і за межы рэспублікі.

Шмат чаго пабачылі вы за час нашых вандровак. Але шмат чаго пабачыць і не паспелі.

Хіба можна за такі кароткі час убачыць усю Беларусь?

Я буду вельмі рады, калі наша падарожжа вам спадабалася, калі яно памагло вам лепш пазнаць і яшчэ больш палюбіць сваю родную Беларусь.

Я буду вельмі рады, калі вам захочацца зноў павандраваць па Беларусі, яшчэ і яшчэ раз наведаць тыя мясціны, дзе мы толькі што пабывалі.

А цяпер — шчаслівай дарогі, сябры!

Да пабачэння!

Да новых сустрэч! Да новых падарожжаў!

1964 — 1966


1964-1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Вольскі, В.Ф. Падарожжа па краіне беларусаў: нарысы / Віталь Вольскі. – Мінск, Мастацкая літаратура, 2006. – 319 с.
Крыніца: скан