epub
 
падключыць
слоўнікі

Візма Бэлшавіца

Чорная пара

Ня зелень яшчэ, толькі лёгкая здогадзь і прадчуванне:

Неўзабаве зялёная замець абвее гонкі бярэзнік.

Сарамлівасць паўночнай любові ў гэтых бярозах весніх.

Пачакаем. Спатолім сэрца спакоем. Затоім дыханне.

 

Ня бачыць, ня слухаць бярозавых пупышкаванняў.

Яшчэ немасць між енкам савіным і жаўруковай жалейкай.

Яшчэ рыса глухая між белым і зелянкава-клейкай.

Ня зелень яшчэ, толькі лёгкая здогадзь і прадчуванне.

 



Пераклад: Васіль Сёмуха