Наколькі моцна мы звязаны з роднай зямлёй, з народам? Ці ўсё робім для яго, што можам? Ці так мы жывём, як трэба? Гэтыя і многія іншыя пытанні сталі лейтматывам новай кнігі Вольгі Іпатавай — кнігі, якая закранае вострыя маральна-этычныя тэмы. Героі яе — нашы сучаснікі, маладыя хлопцы і дзяўчаты, праз дзіцячыя гады якіх прайшла вайна.