epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Антон Зялёны

Антон Зялёны малады,

Жаніцца хлопцу — не гады.

А петушыцца ля дзяўчат.

Гуляць занадта любіць шмат.

І раптам закахаўся ён:

Не есць,

не п’е і страціў сон.

Бацькам прызнаўся неяк раз:

— Нявестку прывяду да вас.

А маці ў плач: — Малакасос!

Лепш вытры свой смаркаты нос!

Пакінуў тэхнікум,

таўкач.

Бяжыць на пляж,

гуляе ў мяч.

Пайшоў бацькам наперакор,

І загудзеў вяселлем двор.

Праходзіць год...

Радзіўся сын,

А на другі — яшчэ адзін.

Па вушы стала тых клапот:

Грэй малако,

вары кампот.

Няма схадзіць калі ў кіно.

— А правалілася б яно.

А жонка піліць — не гуляй,

Давай у хату ўсё купляй.

Вунь дзецям штонікі, пальто.

Патрэб сабралася пад сто.

Трасе кішэні.

А ў каго?

У бацькі роднага свайго.


1973?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 39-40
Крыніца: скан