epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Будзем жыць па-новаму

Паглядзі на вёску Горы,

Кожны стогне, нібы хворы:

«Ай, Матруна ды Аўдоцця,

Прападаем у галоце».

Стаяць хаты, небам крыты,

А на плечы няма світы.

Ледзь цягаюцца канінкі,

Тырчаць востра адны спінкі.

А глядзі ужо,

тым часам

Жыць як сталі у калгасах.

Паўраджайнела і глеба,

На стале ёсць хлеб,

да хлеба.

Дужа гладкія каровы,

Малака даюць удоваль.

І пасевы жнуць жняяркі,

Не баляць у жонак каркі.

Пачыналі ж з хлебам-квасам,

А цягнуліся ў калгасы.

Беднасць зараз іх не пудзіць

І жывуць сабе

як людзі.

Дык пара і нам узяцца

У калгасе згуртавацца.

Годзе жыць нам па-старому —

Гэта ясна і малому.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 59
Крыніца: скан