epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Хлебанарыхтоўка

Разгарніся навакол,

Хлебанарыхтоўка.

Агітуй жа, камсамол,

За яе, ты, лоўка!

І пайшла, пайшла гудзець,

Проста міла, люба,

Агітацыя штодзень

У чытальнях, клубах...

Адзін гутарку вядзе:

«Так, браток, і гэтак».

Той чытае грамадзе

Навіны ў газетах.

Зацікавіўся Ціхон,

Ганна ды Куліна,

Кажуць, гэты самагон

Гнаць зусім пакінем.

Лішкі хлеба мы ляпей,

Ад пудоў да фунтаў,

Навязём цяпер хутчэй

Да хлебапрадуктаў.

Вось узяўся камсамол,

Ну, і ўзяўся лоўка!

Тэмпам шпаркім усюды йдуць

Хлебанарыхтоўкі.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 58
Крыніца: скан