epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Юбілей

Меў юбіляр год пяцьдзесят,

Заслуг,

пашаны вельмі шмат.

Яму жадалі як заўжды,

Каб не старэў,

быў малады.

Чаму ж не выпіць тут віна?..

Гуляй,

спявай хоць да відна.

Ля юбіляра за сталом

Сядзеў дырэктар каралём

На відным месцы, на куце,

Блішчэў ён зоркай між гасцей.

Тут заскакалі ля яго,

Нясуць найлепшага ўсяго:

Пірог, і торт, і каравай,

Грыбочкі,

мёд,

духмяны чай

І нават пачку папярос

Яму падсунулі пад нос.

— Наліць,— крычаць,— яму віна,

Сяргей Пятровіч, пі да дна!

Жадалі шчасця і дабра,

Пад столь падкінулі: — «Ура!»

Звінелі чаркі,

граў баян,

Дырэктар цвіў,

нібы цюльпан.

А запытацца у гасцей:

Дык чый жа быў там юбілей?


1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 21-22
Крыніца: скан