epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Кавалер ты, кавалер...

Кавалер ты, кавалер,

Дзевак не палохай.

Пакамечаны каўнер,

Гальштук, як панчоха.

 

Памяло — не галава.

Чуб даўгавалосы.

Не стрыжэцца год ці два,

Заплятай хоць косы.

 

На даклад у клуб не йдзе,

Як другія хлопцы.

Бо ў Параскі цэлы дзень

Мокне ў самагонцы.

 

Як набраўся тут, дзівак,

Ну і дагуляўся.

Моцна рэзнуўся ў шуляк,

Ледзь жывым астаўся.

Стаў тады як чорны дзень,

Невясёлы, хмуры.

Бег дамоў ён праз ячмень —

Паўцякалі куры.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 42
Крыніца: скан