epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Кум

Не, не верыць Савасцей

Ані ў бога,

ні ў чарцей.

Ды глядзіць,

каб кумам быць,

Каб вязці дзіця хрысціць.

 

Нават свечку возьме кум,

Цмокне бацюшку ў руку.

А як прыйдзе кум дамоў —

Лае зноў усіх багоў.

Дзе гулянка, госці, шум,

Савасцей там,

бачым, кум.

За гарэлку,

за пірог

У яго ізноў ёсць бог.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с.
Крыніца: скан