epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Купілі

Ён супраць быў падхалімажа,

Калі каго ды хто падмажа,

Шумеў нястрымна: «Падхалім!

Не месца ў нас цяпер такім».

 

Калі ў начальнікі прабіўся,

Сам з падхалімамі здружыўся.

І, як яго купілі проста,

То й прададуць яго прахвосты.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 29
Крыніца: скан