epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Наша Рая шмат гуляе

Маці песціла дачушку,

Ну і выхавала птушку:

Не працуе час каторы

Ні на полі, ні ў канторы.

 

На работу людзі выйшлі,

Рая моцна спіць ля вішні.

Каб не сучка забрахала,

Дык бы дзень увесь праспала.

 

Маці мые сенцы, хату,—

Можа, прыйдуць хлопцы ў сваты?

Маці снеданне рыхтуе,

А дачушка твар глянцуе.

 

Дзе гармонік заіграе —

Віхрам круціцца там Рая.

Рая замуж хоча, рвецца,

Вочкі строіць і смяецца.

 

А як знойдзе Рая мужа,

Той няшчасны будзе дужа:

Запражэ яго, бы ў сані,

Ды на ім паедзе пані.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 41
Крыніца: скан