epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Не гані каня дубцом, а гані аўсом

А няхай цябе паралюш,

Кандрат,

Ля каня ты ходзіш вечна,

як гад.

Як пачнеш хрысціць дубінаю,

Аж махае конік грываю.

Вось затым конь і брыкаецца,

Ды баіцца, вырываецца.

А ты кажаш — знаравіўся ён,

Ваўкарэзіна ды падла — не конь.

Паглядзі,

затым худзенечкі,

Нібы жаба,

і маленечкі.

Крыж ад сала нераздвоены,

Ад касцей тырчыць завостраны.

Не бі ж ты яго дубінкаю,

А кармі лепш канюшынкаю.

Будзе бегаць аж падскакваючы,

Галавою ды памахваючы.

І вазьмі ж ты ў галованьку

Вось людскую пагавораньку:

Не гані каня ніколі дубцом,

А гані,

гані заўсёды аўсом.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 57
Крыніца: скан