epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Па дарозе

Па дарозе ля бяроз

Янка ў вёску цэглу вёз.

— Но, пайшоў хутчэй, Каштан!

Конь паўзе,

як таракан.

Як мінуў сяло, масток —

З воза злазь цяпер,

браток,—

Конь не цягне ані-ні,

Хоць ты сам яго цягні.

— Вось кіёк вазьму ў руку,

Дык «пагладжу» па баку!

Навакола паглядзеў —

Ды кійка няма нідзе,

Сціснуў Янка кулакі:

— Каб цябе, Каштан, ваўкі!..

Кляў каня з апошніх слоў.

Да бярозкі падышоў,

Секануў яе з пянька —

І не ўздрыгнула рука.

Кій бярозавы схапіў,

Па баку каня ўлупіў.

Конь угнуўся,

аж дрыжыць...

А каго тут трэба біць?


1960?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с.
Крыніца: скан