epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

П’яніца

Нос у п’яніцы Мікіты,

Нібы моркаўка, пабіты.

Сінякі, гузы ля вуха

Сам нажыў, дык сам і чухай.

Давяла зараза-п’янка,

(Спапялі яе маланка!)

Бо гарэлку п’е Мікіта,

Нібы конь ваду з карыта.

Прыйдзе ён да магазіна —

Задрыжыць, нібы асіна.

Грошы вытрасе з кішэні —

Ну і мора па калені.

Людзі ходзяць на работу,

А гультай сабе ў ахвоту

Спіць пад кусцікам ля шляху,

Коні пудзяцца са страху.

Зарабілі людзі хлеба

І жывуць сабе, як трэба,

А яго хапае трасца,

Каб дзе што якое ўкрасці.

 

* * *

Ходзіць прымаўка людская,

А мараль у ёй такая:

— Калі хочаш ты прапасці,

Піць давай, збірайся красці.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 11
Крыніца: скан