epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

У людзі нас прывёў калгас

Сумны Сідар і Мікола,

Невясёлы наш і Сак:

Бульбы з’есць другі з расолам

І галодны ходзіць так.

 

Ані сыру, ані скваркі,

Хоць бы бульбачку ў раты.

А таму у хаце сваркі,

Бо пустыя жываты.

 

І сяляне разгадалі:

— Досыць, хлопцы, мець бяду!

Вось калгас тут згуртавалі,

Хваціць есці лебяду.

 

Зараз маем агранома,

Знае сеяць што, калі.

Ураджай цяпер, вядома,

Кожны год даюць палі.

 

Трактар, сеялкі, машыны

Абудзілі лес і луг.

Не нацешацца мужчыны,

Падкаваць занеслі плуг.

 

Ну, а хлопцы і дзяўчаты,

Як даўней калісь паны,

Носяць вопратку у свята.

Хараство — не рызманы.

 

Сала, масла, сыраў, хлеба

Еш, хоць пуп свой развяжы.

Пажыве цяпер, як трэба,

Той, хто вечна дрэнна жыў.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 60-61
Крыніца: скан