epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

У пажарным парадку

Ездзіць з горада штодня

К нам на працу старшыня.

Жонка ў горадзе і дом,

Ды пад бокам «Гастраном».

 

У «Прамень» ляціць

«Масквіч»

За лясы, за рэчку Пціч.

Па гасцінцы на ўвесь ход

Старшыню імчыць на сход.

 

Недалёка той калгас,

Старшыня паспеў бы ў час,

Ды «Масквіч» забаставаў

І ні з месца, штось прыстаў.

 

Як прыехалі ў «Прамень» —

Дык займалася на дзень.

Спаць уклаўся гаспадар,

Не разбудзіць і пажар.

 

Ды карысці ад такіх,

Як агню ад дроў сырых.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 17
Крыніца: скан