epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

У сяўбу хто гадае, той хлеба не мае

Вось прыказка ходзіць

Такая ў народзе:

Ў сяўбу хто гадае,

Той хлеба не мае.

 

Збіраецца сеяць,

То гляне на Месяц:

Калі стане ясны,

Дык будзе ён шчасны.

 

Пакуль гэта будзе —

Адсеюцца людзі.

Пасее з спазненнем —

Збярэ ледзь насенне.

 

Нічога і божа

Тады не паможа,

З высокага неба

Не скіне ён хлеба.

 

Хто ж сее парою,

Не будзе з бядою,

Багаццем на дзіва

Заззяе ўся ніва.


1928?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 48
Крыніца: скан