epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Ураджай

Працавалі мы вясной,

Як пчаліны дружны рой,

А таксама ў летні час,

Багацеў каб наш калгас.

 

Што пасеялі — ўзышло.

Узнялося, зацвіло.

Выйдзі ўвосень за сяло,

Глянуць люба — загуло.

 

Вунь за горкаю гарох

Пакруціўся — аж палёг,

А пшаніца, як сцяна,

З буйным коласам яна.

 

У нізіне ля ракі

Па паўпуда буракі

Ды, як бочкі, гарбузы,

Не падняць іх на вазы.

 

А капуста — проста цуд,

Што галоўка, то і пуд.

Вось які ў нас ураджай,

Хоць «Лявоніху» спявай!


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 14
Крыніца: скан