epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Вёска, вёска мая...

Вёска, вёска мая,

Развясёлая.

На цябе гляну я —

Стала новая.

Бо мінуўшчыны след

Ўжо губляецца.

Новы, новы свет

Паляпшаецца.

Замест цэркаўкі клуб

Пабудованы,

Бярэ моладзь шлюб

Па-чырвонаму.

І ячэйка у нас

Згуртавалася,

Ў камсамол мы ураз

Запісаліся.

Трактар новы купіць

Не забыліся,

Па-другому жыць-быць

Навучыліся.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 45-46
Крыніца: скан