epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Вы не слухайце, браткі, дзе што кажуць кулакі

Людзі здалі ўсе налогі,

Каб наш край не быў убогі,

Толькі ў вёсцы Касцюкі

Супярэчаць кулакі.

Лепей брэша за сабак

Языком Антон-кулак,

Ды грыміць яшчэ Пахом,

Не раўнуючы, як гром.

— Так і гэтак, дай ды дай,

Гэта ж ліханька, бяда.

Эх, няма дабра, браткі,

Бо грызуць твае бакі.

І дурманяць беднякоў

Сваім доўгім языком.

Вось чаму і наш бядняк

Пазірае часам так.

— А дарогі — паглядзі,—

Ні праехаць, ні прайсці,

Падыходзіць і зіма —

Школы ў нас яшчэ няма.

Дык не слухайце, браткі,

Дзе што кажуць кулакі.

Плюнь, браток, і разатры,

Да увагі не бяры.


1928?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 50
Крыніца: скан