epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

"Выйшла мілая ў гарод..."

Выйшла мілая ў гарод,

Бачу мілую праз плот.

Усміхаюся ўвесь час,

А яна мне — хоць бы раз.

 

Выйшла мілая ў садок,

Я зрабіў да мілай крок.

Эх!.. Зажмурыўся, абняў

Ды хутчэй пацалаваў.

 

Шчокі ў мілае — што жар...

Захінуў хутчэй свой твар...

Ды злаваць не стала, не,

Прытулілася ка мне.

 

Усміхнулася яна,

Як чароўная вясна.

Ясна ўсё тут, што любоў

Не бывае без садоў.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 38
Крыніца: скан