epub
 
падключыць
слоўнікі

Захар Бірала

Жнеі

Ішла з вёскі

На палоскі

Маладая жнеяў раць.

Пан пузаты,

Гад пракляты,—

Наймаў жыта сваё жаць.

І сястрыцы,

Маладзіцы

Жалі збожжа, што чарот.

Пры рабоце

Плылі ў поце —

Не было вадзічкі ў рот.

Час мінулы,

Нібы куля —

Праляцела і няма.

Кожны кажа:

— Зараз наша

Пралетарская зямля!

Зноў у поле,

Ды на волю

Маладая выйшла раць.

Сваё жніва —

Ды шчасліва —

Узялася шчыра жаць.


1974?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бірала З. На светлым чорнае. Гумарыстычныя вершы. Мн. "Маст. літ.", 1974. с. 49
Крыніца: скан