Беларуская Акадэмія навук — гэта адказ вялікага Кастрычніка на той культурны заняпад, на тую стрыманую цемнату, у якой знаходзіўся наш край у працягу вякоў.
Беларуская Акадэмія навук стварылася на касцях многіх тысяч ахвяр рабочых і сялян, загінуўшых у полымі рэвалюцыі.
Беларуская Акадэмія навук — гэта здзяйсненне таго, аб чым нават не адважваліся марыць нашы песняры часоў «Нашай нівы».
Беларуская Акадэмія навук — гэта вынік працы нашай маладой савецкай культуры за некалькі год мірнага будаўніцтва.
Беларуская Акадэмія навук не мае традыцый шкоднай для нас буржуазнай культуры — яна вырасла на свежай ураджайнай глебе рэвалюцыі.
Няхай гадуюцца ў сцянах Акадэміі новыя, бадзёрыя навуковыя працаўнікі з вялікай сям’і рабочых і сялян!
Няхай вялізны гмах нашай савецкай навукі будзе светлым маяком для ўсіх народнасцей БССР, якія да Кастрычніка цярпелі здзек царызму! Няхай Беларуская Акадэмія навук у Мінску служыць вялікай маральнай апорай для падтрымання духу змагання нашых братоў у Заходняй Беларусі, дзе польскі пан бадай да апошняй зачыніў беларускія школы!
Няхай жыве Беларуская Акадэмія навук!
Няхай жыве камуністычная партыя, пад кіраўніцтвам якой развіваецца і расце наша культура!