epub
 
падключыць
слоўнікі

Ад Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы

Ад Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы

 

Камісія завяршыла першы этап работы і выносіць на разгляд грамадскасці свае прапановы па зменах у правапісе. Як і трэба было чакаць, найбольш спрэчак і разыходжанняў сярод членаў Камісіі выклікала пытанне аб правапісе мяккага знака: выпрацаваны аж чатыры варыянты яго пашырэння ў пісьме. Паколькі пытанне асабліва важнае, Камісія і прапануе ўсе чатыры ўвазе тых, хто мае намер прыняць удзел у абмеркаванні правапісу. Усе астатнія прапановы аб зменах у правапісе быпі прыняты на пасяджэннях Камісіі аднагалосна ці амаль аднагалосна.

 

Адрасуючыся да грамадскасці, хацелася б нагадаць, што само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і не кімсьці навязанае, як гэта здаецца, мяркуючы па лістах у Камісію, некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за ўвагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, што вельмі згубна адбіваецца на агульным узроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што гэта не робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару. Не можа не выклікаць шкадавання, што рэакцыя на палітычную тэндэнцыйнасць рэформы правапісу 1933 году штурхае некаторых грамадзян у другую крайнасць, калі таксама выяўляецца відочная тэндэнцыйнасць, толькі з процілеглым знакам. А трэба ў гэтай справе кіравацца прынцыпамі навуковасці, эстэтычнасці (мілагучнасці), павагі да традыцый, натуральнасці маўлення, даступнасці авалодання і зручнасці карыстання літаратурнай мовай. Іменна гэтым кіравацца ў размове аб правапісе і заклікае Камісія.

 

Заўвагі і водгукі просім выказаць у друку, а таксама прысылаць у Камісію на адрас: 220016, г. Мінск, вул. К. Маркса, 38, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, Камісія па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны. Тэрмін – да 1 красавіка 1994 г.

 

Выніковы дакумент Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы

 

На абмеркаванне грамадскасці выносяцца наступныя варыянты правапісу змякчальнага мяккага знака.

 

1 а. Пашырыць напісанне змякчальнага мяккага знака і даць наступную фармуліроўку п. 2 б параграф 87 “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мн., 1959):

 

“Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных імёнах, утвораных ад назоўнікаў, якія канчаюцца мяккім н: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, восеньскі, коньскі, Смаргоньскі (раён), Быценьскі, Блоньскі, Чэрвеньскі, Любаньскі, "Радуньскі" (калгас)".

 

Мяккі знак пісаць таксама пасля прыставак, якія канчаюцца на з, перад е, ё, ю, я і націскным і: зьезд, зьёрзаць, разьюшаны, зьялчэць, зьінець.

 

1 б. Пашырыць напісанне змякчальнага мяккага знака і даць наступную фармуліроўку п. 2 б (87) “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”:

 

“Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўпасных імёнах, утвораных ад назоўнікаў, якія канчаюцца мяккім н: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, восеньскі, коньскі, астраханьскі, Смаргоньскі, Быценьскі, Блоньскі, Чэрвеньскі, Любаньскі, "Радуньскі” (калгас)”.

 

П. 3. Параграф 86 даць у наступнай фармуліроўцы:

 

"Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных з, с, ц, дз перад наступным мяккім зычным: сьнег, сьнедаць, прозьвішча, барацьбіт, зьвінець, радасьць, сьціхаць, лазьня, зьмена, зьлезьці, цьвік, цьвісьці, цьмяны, дзьверы, дзьве, будзьце, шэсьць, штосьці, ледзьве, пісьменнік, васьмі, усьміхацца, паўзьверх, паўзьмены, зьява, зьёрзаць, разьезд.

 

Аднак мяккі знак не пішацца:

 

пасля зычных перад мяккімі к, г, х: скінуць, скіраваць, скірда, маскіроўка, раскідаць, раскілзаць, згіб, разгінаць, разгерметызаваць, схіліць, схіліцца, расхінуць, а таксама ў словах перад г, к, хпасля цвёрдых зычных: брызгі, польскі;

 

у канцы прыназоўнікаў, якія канчаюцца на з, перад мяккімі зычным: без мяне, без людзей, паўз лес, паўз лінію, з некім, з лесу, з ёй (jой), з імі (jімі);

 

паміж літарамі, якімі перадаецца падаўжэнне зычных, а таксама паміж прыставачнымі і карэннымі с, з: насенне, заданне, ралля, галлё, палоззе, калоссе, ліццё, суддзя; ссекчы, ссінець, ссесьціся, рассяліць, бяссільны, бяссьмерце, бяссьледны, бяссьнежны, ззелянець, беззямельны, беззьмястоўны, бяззьменны; не пішацца мяккі знак пасля з у словах ззяць, ззянне.

 

1 в. Абазначаць у межах слова памякчэнне зычных з, с, дз, ц мяккім знакам перад мяккімі зычнымі (акрамя г, к, х) і ётавымі галоснымі: зьвер, лазьня, прозьвішча, сьнег, сьпяваць, у масьле, радасьць, дзьверы, цьвік, зьехаць, зьява, разьюшыцца, зьёрзаць.

 

Мяккі знак пісаць таксама пры абазначэнні мяккіх падоўжаных (падвойных) зычных: ральля, пытаньне, палозьзе, Палесьсе, свацьця. Падоўжанае (падвойнае) дз перадаваць праз ддз: суддзя, разводдзе, аддзел.

 

1 г. Увесці наступнае правіла:

 

Пісаць мяккі знак для абазначэння мяккіх зычных з, с, ц, дз перад наступным мяккім: сьнег, прозьвішча, радасьць, лазьня, цьвік, дзьверы, будзьце, шэсьцьдзесят, штосьці, лвдзьве, пісьменнік, васьмю, авоські, паўзьверх, паўзьмены, бязьмежны, зьверху, бесьперапынна, расьпісацца, бесьперсьпектыўнасьць, бязьзьменнасьць;

 

пісаць мяккі знак перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў, якія заканчваюцца мяккім н: коньскі, восеньскі, астраханьскі, Любаньскі (раён), чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі, студзеньскі;

 

мяккі знак пісаць таксама пасля прыставак, якія канчаюцца на з, перад е, ё, ю, я і націскным і: зьезд, зьёрзаць, разьюшаны, зьялчэць, зьінець.

 

Мяккі знак не пішацца:

 

перад мяккімі г, к, х: скінуць, згінуць, схіліцца;

 

пасля прыназоўнікаў, якія канчаюцца на з: цераз пень, паўз лес, без мяне, з яго, праз сьнег;

 

паміж падоўжанымі зычнымі: зелле, насенне, куцця, ралля, калоссе, разводдзе.

 

2. Падпарадкаваць агульнаму правілу правапісу е, я ў першым складзе перад націскам напісанне слоў дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і аднакарэнных з імі і пісаць дзявяты, дзявятка, дзявяцера, дзясяты, дзясятнік, дзясяцера, сямнаццаць, васямнаццаць, васямнаццаты і г. д.

 

Згодна з гэтым правілам пісаць злучальны гапосны е або я ў складаных словах: вогняўстойлівы, земляўласнік, заходнярускі, зерняўлоўнік, зернясховішча, зернесушылка, своеасаблівы.

 

3. Канцавыя спалучэнні асновы -эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у ненаціскным становішчы праз -ар, -ал(ь): ваўчар, ордар, містар, камп'ютар, карцар, світар, шніцаль, шпіндаль, міталь, шпаталь, форталь, Картар, Геншар, Гендаль, Карал.

 

4. Напісанне пачатковага ненаціскнога у ў запазычаных словах падпарадкаваць агульнаму правілу правапісу у, ў: студэнтам нашага ўніверсітэта, правесці ўніфікацыю, вучнёўская ўніформа, належаў да ўніяцкага веравызнання.

 

5. На канцы запазычаных слоў пісаць іё, ыё, а не іо, ыо: трыё, радыё, рацыё, сальфеджыё, Антоніё, Сільвіё, Рыё-дэ-Жанейра.

 

6. Кожную састаўную частку складанаскарочаных слоў пісаць так, як яна пішацца ў адпаведным поўным слове: гарсавет, сельмаг, прафсаюз, сацпартыя.

 

У апошняй частцы некаторых складанаскарочаных слоў можа аднаўляцца этымалагічнае о, і тады дапускаецца іх дваякае напісанне: выканкам і выканком, селькар і селькор, спецкар і спецкор, аграпрам і аграпром.

 

7. Дапускаецца перадача ўзмацняльнай часціцы і злучніка і літарай й, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: яна і пытаецца – яна й пытаецца; ды і дадому прыходзіць позна – ды й дадому прыходзіць позна; будзе свята і на нашай вуліцы – будзе свята й на нашай вуліцы; бацька і сын – бацька й сын.

 

8. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання, у злучэнні ст перад суфіксам -н- адпаведна літаратурнаму вымаўленню т на пісьме не перадаваць: баласт – баласны, фарпост – фарпосны, аванпост – аванпосны, кампост – кампосны, кантраст – кантрасны.

 

9. Ва ўсіх выпадках у прыметніках, у якіх канцавы зычны асновы к спалучаецца з суфіксальным с, спалучэнне -кс- перадаваць праз ц: узбецкі, таджыцкі, каракалпацкі, калмыцкі, гіляцкі.

 

10. Спалучэнне сч, якое паходзіць з ск, перадаваць праз шч у словах пяшчаны, пяшчанік, пяшчанікавы, пяшчанка, пяшчынка, пяшчана, брушчатка, брушчатнік, брушчаты згодна з літаратурным вымаўленнем.

 

11. Асабовыя ўласныя імёны пісаць эгодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў.

 

Побач з напісаннямі Ілля, Ілліч, Іллічоўка, Улляна, Уллянаўскі, Кассян дапускаецца напісанне Ілья, Ільіч, Ільічоўка, Ульяна, Ульянаўскі, Касьян.

 

Побач з напісаннямі Жана, Сюзана дапускаюцца напісанні Жанна, Сюзанна, але толькі Тацяна.

 

12. Правілы пераносу слоў сфармуляваць наступным чынам:

 

1. З аднаго радка ў другі часткі слоў пераносяцца па складах: са-ро-ка, га-ла-ва, стра-ва, тэ-атр.

 

Але:

 

а) адну літару, хоць яна і ўтварае склад, нельга ні пакідаць, ні пераносіць у новы радок: аса-ка, ава-дзень. Некаторыя словы нельга наогул разбіваць пераносам: Азія, асот.

 

б) літары ў, й, ь і апостраф нельга адрываць ад папярэдняй літары: няў-да-ча, слаў-ны, праў-нук, се-наў-бор-ка, вай-ско-вы, няй-на-чай, най-гор-шы, вель-мі, ве-льмі, гуль-ня, гу-льня, кась-ба, ка-сь6а, пад'-езд, па-д'езд.

 

2. Пры збегу зычных у сярэдзіне слова падзел яго на часткі адвольны: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; бу-льба, буль-ба, разна-стай-ны, раз-нас-тай-ны; пад-крэ-сліць, па-дкрэс-ліць; спа-ды-спа-ду, спа-дыс-па-ду; мя-сцком, мяс-цком, мясц-ком.

 

Нельга разбіваць спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук: ура-джай, са-джу, ра-дзі-ма, за-дзі-ра.

 

[Звязда. – 1994. - 26 – І. – С. 3]


1994?

Тэкст падаецца паводле выдання: Звязда. – 1994. - 26 – І. – С. 3
Крыніца: Тэкст падаецца паводле архіву Зьмітра Саўкі