epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Ад рэдакцыі

 

Збор твораў у 5-ці тамах вядомага беларускага пісьменніка Піліпа Пестрака (1903—1978) — першае навукова-масавае выданне яго літаратурна-мастацкай, публіцыстычнай спадчыны. У параўнанні з папярэднім прыжыццёвым чатырохтомным выданнем новы Збор твораў больш поўны: у яго ўпершыню ўключаны некаторыя вершы апошніх гадоў, паэма «Слова пра Мінск», публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, а таксама раман «Лесавічанка».

Да кожнага твора даецца адпаведны літаратурны і гісторыка-тэксталагічны каментарый. У апошнім томе змешчаны «Асноўныя даты жыцця і творчасці П. Пестрака».

Творы ў выданні размешчаны паводле жанрава-храналагічнага прынцыпу:

першы том — прадмова да выдання, вершы, паэма «Слова пра Мінск», апавяданні, аповесці;

другі і трэці тамы — раман «Сустрэнемся на барыкадах»;

чацвёрты том — раман «Серадзібор»;

пяты том — раман «Лесавічанка», публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, «Асноўныя даты жыцця і творчасці П. Пестрака».

Збор твораў П. Пестрака падрыхтаваны ордэна Дружбы народаў Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР.




Тэкст падаецца паводле выдання: Пестрак П. Збор твораў. У 5-ці т. Т. 1. Вершы, паэма, апавяданні, аповесці/ Аўт. прадм. К. Р. Хромчанка; Падрыхт. тэкстаў і камент. Т. Р. Строевай. - Мн.: Маст. літ., 1984. - 430 с., 4 л.іл., 1 л. партр.