epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Адкуль Рубеж

Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках, можа, і не так, як мы знаем. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Во, можа, чулі: тут недалёка Рубеж, дак то яшчэ ад татар. Прыйшлі яны і сталі супроць нашага войска. А раней дак перш біліся князі ці асілкі, а за імі ўжо войска. Выйшлі на поле татарын і рускі, біліся конныя, потым пешыя, ну ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. І зноў таксама ніхто не перамог. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына ды як кінуў яго вобземлю, так і забіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, некаторых пабралі да паразганялі. Дык ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаныя.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан