epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Адкуль Ухвала

Калі яшчэ не было тут нашай вёскі, адзін пан аблюбаваў сабе гэтае месца, хоць яно і было балоцістае. Пан той пачаў асушваць балота: пракапаў канавы і збіраўся будаваць ужо свой палац. Надта яму тут падабалася, і ён усё хваліў гэтае месца. А потым раптам чамусьці адмовіўся. А Ухвалай так і называлі гэтае ўрочышча, бо дужа пан яго хваліў. А пасля, як стала тут вёска, то і вёску пачалі называць Ухвала.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан