epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Адкуль мядзведзь

Гэта было даўным-даўно. Адзін неразумны чалавек, жартуючы, захацеў спужаць сустрэчнага падарожнага і дзеля гэтага, апрануўшы вывернуты кажух, залез пад нізкі мост, па якім павінен быў ісці той падарожны. Прайшло шмат часу, але цераз мост не йшоў той, каму быў прыдуманы гэты жарт, і чалавек выпаўз з-пад моста, глянуў уперад і бачыць, што падарожны стаіць і ўсміхаецца да яго. Чалавек пачаў клікаць падарожнага, але не пазнаў свайго голасу — то быў рык; хацеў падняцца на ногі, але рукі ад зямлі адарваць не можа, узяўся за кажух, але той прырос да цела. Няшчасны жартаўнік глянуў у ваду ў канаве і жахнуўся: ужо ён не ранейшы чалавек, а мядзведзь. Ад гэтага пярэваратня і пайшлі ўсе мядзведзі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан