epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Адкуль пайшло прозвішча Рубцоў

Паходжанне майго роду няясна. Я сам нядаўна даведаўся, што прадзед мой быў беглы і, ратуючыся ад кары, прыпісаўся прыгонным да нейкага памешчыка ў Манастыршчыне. Пра сябе ён сказаў толькі тое, што завуць яго Антон. А так як уся спіна яго была пакрыта рубцамі ад пабояў, дык пан нібы вызначыў:

— Будзеш Антон Рубец.

Адсюль і пайшло прозвішча Рубцоў.

Дзіўна тое, што нават паміраючы, ён не сказаў сваім дзецям, гэта значыць і майму дзеду,— хто ён і адкуль. Сказаў толькі, як перадалі мне сваякі:

— Ведаць гэта вам ні да чога.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан