epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Адкуль прозвішча Хамутнік

Кажуць, нейкі пан Драздоўскі выйграў у карты ў свайго суседа фальварак. Прыехаў туды, глядзіць, цешыцца. Загадаў аканому падаць сабе спісак прыгонных мужыкоў. А там — паншчыны селянін з прозвішчам Драздоўскі. Ускіпеў новы ўладальнік, ускочыў у брычку ды да ксяндза паімчаў. Сказаў выняць метрыкальныя кнігі, пырнуў пальцам у прозвішча таго селяніна:

— Хам не можа называцца так, як я!— крыкнуў.— Выкраслі і напішы Хамут. Вечным Хамутом ён быў і будзе, а ўсе яго нашчадкі Хамутнікі.

Што ж, панскае слова — закон.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан