epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Адкуль сяляне і паны

Бог зляпіў пана з пшанічнага цеста, а мужыка — з гліны ды, паклаўшы, каб сохлі, пайшоў абедаць. А пад той час — дзе ён узяўся! — прыбег сабака, просты мужыцкі падваротнік, панюхаў мужыка, шкрабануў усімі лапамі і, дабраўшыся да пана, чыста яго з’еў. Толькі стаў аблізвацца, калі вось прыходзіць Бог. Як пабачыў ён, што зрабілася, то, ухапіўшы сабаку за хвост, давай трусіць. З сабакі і пасыпаліся паны, і пабеглі куды папала, а дзе які спыняўся, так Бог яго і называў. Спыніўся пад бярозаю — пан Беразоўскі, пад дубам — пан Дубінскі, пад сасною — Сасноўскі, пад елкаю — Ельскі, пад алешынаю — Алышынскі, пад гарою — пан Падгорскі, а як каторы ачуўся за балотам або за ракою, то пан Заблоцкі і пан Зарэцкі.

Дык вось адкуль сяляне і паны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан