У гонар сьвята асьветніцы і апякункі беларускага народа сьвятой Ефрасіньні Полацкай, што ў градзе Чарнігаве пятага чэрвеня лета Боскага 2006 адзначаецца ў славе выдадзены гэты акафіст. Няхай дабраславіт Госпад працу слугаў сваіх!
Абрану Хрыстову нявесту сьпевамі сёньня паднясем у славе, вернікі праваслаўныя, Ефрасіньню Полацкую; княжна гэта палац бацькоўскі пакінула і ў манастве жывучы шматлікіх скіравала да ўратаваньня; у сьветлам градзе Ерусаліме плоцьцю памершы, на нёябёса да Хрыста пайшла і побач з тронам Гасподнім малітвы за нас, грэшных, узносіць. У Ерусаліме была праслаўлена як дабраславенна. Мошчы яе сьвятыя ў Кіеў перанесяны і ад няверных паганаў уратаваныя, у Пячорах Кіеўскіх пахаваны былі побач з айцамі сьвятымі Кіева-Пячорскімі.
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Анёльскі пажыўшы, прыпадобная, манаскім жыцьцём узрадавала Хрысту і нябёснай радасьці спадобілася прычасьціцеся па сканачаньні жыцьця зямнога. Зь нябёсаў глядзіш як цябе ўслаўляюць:
Радуйся, Беларускай зямлі Слава;
Радуйся, славы рода Рагвалодава спадкаеміца;
Радуйся сьв. Рагнеды-Анастасіі спраў пераемніца;
Радуйся княжых бацькоў дзіця богаабранае;
Радуйся Кіеўскай Царквы слава няўгасная.
Радуйся, дзева чыстая;
Радуйся, інакіням заспакаеньне;
Радуйся, да Ерусаліма нябёснага правардырка;
Радуйся, абаронца ўсіх хто да цябе кліча;
Радуйся, хвароб лекар нябачны.
Радуйся, хадатайка за нас перад Госпадам;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Знак быў радасны, калі пасьля народжаньня прынеслі цябе, услаўленая, бацькі твае ў хорам Госпада: там у купелі хрысьцільнае ад першароднага грэху адмылася праз пагружэньне і мірам сьвятым памазаўшы цябе, ярэй прывёў цябе да Хрыста, і бачыў абраньне Тваё да служэньня анёльскага: Алілуя.
Розумом, звыше прасьвятлённым і з чыстым сэрцам, ты ад юнацтва ахвяравала сябе Хрысту. У хорам сьвяты прышедшы і ў працах богахвальных увесь час перабывала. Усхвалеваем цябе:
Радуйся, Хрыста абручніца ад хрысьцільнае купелі;
Радуйся, мірам дабрадзейным памазаная.
Радуйся, Духа Сьвятога каўчэг прычысты;
Радуйся, гэтым прымудрая ў ратаваньні.
Радуйся, да дабра зь нябёсаў узмацьнёная;
Радуйся, розум прасьвяціўшая малітвай.
Радуйся, у дабрыні сумленьне моцнае трымаючая;
Радуйся, ад юнацтва крочашчая па шляху дабрачэсьця.
Радуйся, сышэдшая з шляху гібельнага;
Радуйся, працалюбная юначка.
Радуйся, дзеў беларускіх прыгажосьць;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Узмацьнённая моцью Ўсявышняга, пакахала ты, прыпадобная, навуку кніжную і належна вучылася; мудрасьць кніжную даведаўшыся, перавагу прад іншымі - боскім кнігам адала, што да мудрасьці ўратаваньня прыводзяць усякага чалавека, рупліва чытала кнігі боскія, сьпіваючы Госпаду: Алілуя!
У абіцель тваю прыходзілі шматлікія, прыходзілі за праведным вучэньнем кніжным і атрымлівалі. За гэта молімся цябе, усяхвальная, пабач гэта і прасьвятлі ў мудрасьці ўратаваньня цябе славім:
Радуйся, ключ мудрасьці адшукаўшая;
Радуйся, бо мастацтва кніжнае пазнала ад юнацтва.
Радуйся, гэтым адчыніўшая браму богапазнаньня;
Радуйся, шануючая Сьвятое Пісаньне.
Радуйся, пабачыўшая ад гэтага сьвету ўтварэньне;
Радуйся, замілаваная Хрыстовай любоўю да грэхоўнага роду чалавечага.
Радуйся, палюбіўшая, палюбіўшага нас Госпада;
Радуйся, Яму Адзінану сябе ахвяраваўшы.
Радуйся, у палац Славы Госпада ўзятая;
Радуйся, дзяўчына, младым дзяўчатам нябачная дапаможніца ў навуцы.
Радуйся, сьветач дабрачэсьця і ведаў;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Ад сьвецкай славы ўцякла ты, прыпадобная, і адмовіўшысь ад шлюбу з жаніхамі знатнымі, пажадала дзеля адзінага Жаніха Нябёснага Хрыста жыць і працаваць, сьпяваючы Яму: Алілуя.
Чула ты, прыпадобная, як Апостал кажа: бязшлюбным і ўдовам - дабро ім ёсьць, калі будуць як і зараз, бо тым дагадзяць Госпаду; і тым рэўнасна ўсхвалілася. Тым жа цябе вялічаем:
Радуйся, дзявоцтва чыстае;
Радуйся, шлях жыцьця манаскага абраўшая.
Радуйся, якая жрэбій дзявоцтва прыняўшы і прыняць здолела Дабро Боскае;
Радуйся, сьвецкага тлуму пазьбегнуўшая.
Радуйся, Марыі Лазаравай спадкаеміца;
Радуйся, якая ў хораме да ног Госпада прыпадае.
Радуйся, якая да ліку пакутніц і прыпадобных жонок далучылася.
Радуйся, адкінуўшая спакусы сьвету тленнага;
Радуйся, незлічонымі дабротамі ў Госпадавам нябёснам хораме прычасьціўшаяся.
Радуйся, праведнага жыцьця ўзорніца;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Бога праведнага пазнаўшы, ня спалохалася ты, Ефрасіньня, цяжкасьцей жыцьця манаскага і дом бацькоўскі пакінуўшы да манастыра прыйшла ды сьлёзна прасіла ігуменьню аб пострыгу. Сьвет грэшны адкінула і вобраз анёльскі прыняла, каб спадобіцца сьпяваць Хрысту: Алілуя.
Лекара Нябёснага маліла ты, усехвальная, каб скарбота бацькоў тваіх, што сыходам тваім утворана, на радасьць ператварыў, бо Хрысту служачы, за нарадзіўшых цябе малілася. За гэта хвалім Цябе дастойна:
Радуйся, абраніца Боская;
Радуйся, таемна з бацькоўскага дому сышоўшая;
Радуйся, у абіцель усё чуўшай княгіні Раманаўны;
Радуйся, усклаўшая руку на арала спраў духоўных;
Радуйся, шлюбны вянец адкінуўшая;
Радуйся, галаву пакрыўшая клабукам нязлобія.
Радуйся, замест вопратцы шлюбнай, вопратку схімы абраўшая;
Радуйся, манаства прыняўшая і Словам Боскія як мячом непераможным узброяўшаяся.
Радуйся, крыж Хрыстовы як сьцяг веры прыняўшая;
Радуйся, не пакінуў цябе Госпад у веры.
Радуйся, спадобілася ты бачыць супакой бацькоў, ад працы тваёй духоўнай.
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Апостала Паўла казаньне пазнаўшая: усякі прыняўшы ад усіх утрымаецца, у послуху і посьце безперапыннам жыла ты, прыпадобная, у манастыры Полацкам. Сьпевамі псальмскімі малілася ты ў добрым выбары ўмацоўваясь, бязперапынна славіла Госпада: Алілуя.
Узмацьнілася ты, прыпадобная Ефрасіньня, і сышла дабрыня на цябе. Перасялілася ты ў кельлю сабору сьвятой Сафіі Полацкай, у працы бесперапыннай перабываючы, кнігі сьвятыя перакладала і перапісвала. Княства слаўнае Полацкае вучэньнем карысным напаўняла і чула ад усіх:
Радуйся, Полацкая слава;
Радуйся, дзевам сіяньне.
Радуйся, зорка дабрачэсьця;
Радуйся, смярэньнем наполненая.
Радуйся, у послуху зацьверджаная;
Радуйся, з пакорай скарботы цярпеўшая.
Радуйся, пры храме мешкаючыя, як у стражытнасьці Богаюначка жыла;
Радуйся, княжна мудрая і манашка прычыстая.
Радуйся, кветка постнічыства;
Радуйся, сьвет пакоры манаскай.
Радуйся, упаваньне праваслаўя іспавядальніца;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Хоць шматлікія дзевы і жонкі былі выратаваны табой у манастве, Уладыка Хрыстос даў цябе вядзеньне: Пабачыла ты, прыпадобная Ефрасіньня, сябе перанесенаю да царквы Спаса ў Сяльцы ды Анёла, што мовіў: «Тут цябе быць велена!» Ты ж, ад сну паўстаўшы, узрадаваўшысь сьпявала: Алілуйя.
Адбыўся навы цуд: той жа Анёл зьявіўся да сьвяціцеля Ільлі, загадаў яму аддаць Сяльцо на жыцьцё прыпадобнае Ефрасіньні і на царкву, і на малітву. І гэтак зрабіў сьвяціцель. Памятаем усё гэта і цябе славім:
Радуйся, анёльскі жыўшая;
Радуйся, Анёла Гасподняга пабачыўшая.
Радуйся, салодкай размовы яго прычасьніца;
Радуйся, як і прад сьвяціцелям аб цябе хадатайнічаў.
Радуйся, Анёлам на ўсіх тваіх шляхах абароненая;
Радуйся, пакровам крылаў яко агароджаная.
Радуйся, не аступіўшаяся аб камень гонару;
Радуйся, вядзеньня знака анёльскага спадобіўшаяся.
Радуйся, да цябе зьявіўся той, хто бачыць твар Айца нашага Набёснага;
Радуйся, не гнявіўшая ахоўніка нічым сьвецкім ды грэхоўным.
Радуйся, дзеля гэтага радаснай весткі спадобіўшаяся;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Вандроўнік, прытулак пабачыўшы, радуецца і, прышоўшы, спакой там прымае. І ты, прыпадобная, з радасьцю выканала ўсё, пры царкве ў Сяльцы жыць пачала з адною інакіняй. Заснавала абіцель і пачалі ўзносіцца зь яе сьпевы вялікія Богу: Алілуйя.
Усё бачыць Гасподзь, нічога таемным не застанецца. Выбярае кожны шлях жыцьця і па жыцьцю кожнага судзіць Госпад. Памянуўшы гэта, цябе хвалім:
Радуйся дабрадзейны цяжар Гасподні падняўшая;
Радуйся, па голасу анёльскаму ў пустыню сышоўшая.
Радуйся, толькі кнігі сьвятыя з сабою прынесшая;
Радуйся, у адзінай вопратцы быўшая.
Радуйся, з трымя малымі хлебамі застаўшаяся;
Радуйся, усемі пакінутая.
Радуйся, пустыні ўпрыгожаньне;
Радуйся, якая родзічамі на подвіг гэты дабраслаўлёна была.
Радуйся, уладыкай Ільлёй супакоеная;
Радуйся, бо хутка да цябе шматлікія інакіні сышліся.
Радуйся, якая і абіцьль слаўную тут пабудавала.
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Усьміласьцевага Спаса хорам у абіцелі прыпадобная збудавала, сьвятымі абразамі ўпрыгожыла яго. І так дагаджала ты дабрані Боскай, што чутны былі ў тым храме галасы анёльскія і цуды шматлікія сталіся. Бачыўшы ўсё гэта з замілаваньнем сьпявала ты: Алілуя.
Прымудрай была ты, прыпадобная, памятавала слова Хрыстова, што калі навучыць каго запаветам Яго і ўспрыме той навуку гэту - будзе нарэчаны ў Царства Нябёснае, і, навучаючы дабрачэсьцю сёстраў сваіх, нарэкла іх да служэньня Госпаду. Таму цябе велічаем:
Радуйся, інакіням статут жыцьця манаскага;
Радуйся, каноны сьвятыя шанаваўшая;
Радуйся, скарботным дапамога ў цярпеньні;
Радуйся, бо была ўсім вобразам пакоры і дабралепнага шляху;
Радуйся, выкрывальніца асуджэньня і шматслоўя.
Радуйся, сяброўка дару празрэньня сардэц;
Радуйся, мудрая дарадца пытаючых.
Радуйся, міратворца сваріўшыхся;
Радуйся, дабрадзейным упрыгожаньне.
Радуйся, вялікая беларуская дзева;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Дзеля народу свайго ўратаваньня і супакаеньня, Ефесскую ікону Ўладаркі нашае Багародзіцы выпрасіла ты з Царграда ў дабраславенны град Полацак. Абіцель іншую ўтварыўшы, гэтым абразом упрыгожыла; уласным прыкладам пакліканьне сястры і дзьвух дачок брата, Кірыяну і Вольгу разбудзіла. І абручыла з Хрыстом і ў абіцелях сваіх управіцелямі паставіла. Дзеля ўратаваньня людскага працавалі яны і сьпявалі Госпаду: Альлуйя.
Сьцяною моцную ад спакусаў ёсьць пакора твая; усе павяленьня зьдзейніўшы, лепш за золата і дыямантаў, пакораю і послухам упрыгожыла душу сваю. Тым жа цябе вялічаем:
Радуйся, слуга чыстая Дзевы Прычыстае;
Радуйся, упрыгожыўшая Полацак цудатворным абразом Маці Боскае.
Радуйся, найкаштоўнішы скарб зямлі Беларускае;
Радуйся, паклікань манаскіх будзіцельніца.
Радуйся, людзей на шлях выратаваньня вядучая;
Радуйся, мудрая кіраўніца ў выратаваньні.
Радуйся, дзьве абіцелі сьвятыя, як зоркі запаліўшая;
Радуйся, асьветніца зямлі Полацкай.
Радуйся, садоўніца дрэва манаскага;
Радуйся, пакорай скрыўшая веліч сваіх подвігаў.
Радуйся, дойлід Царквы Кіеўскай;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Сьпевамі хвалім цябе, цярпеньню твайму дзівуемся, прыпадобная, працы свае зрабіўшы і скарботы вытрымаўшы, скіравалася на сконе жыцьця свайго да Сьвятой Зямлі. Каб, калі спадобіць Госпад, да яго там перасяліцца, подвіг часноты вытрымаўшы, зь сьпевамі: Алілуйя.
Сьветач зямлі Беларускае! Калі плоцьцю пакінула нас, прыпадобная, духам з намі пасьційна перабываеш. У хораме табой створанам, молімся да крыжа табой створанага, прыкланяемся, молімся цябе: прымі ад нас шчырыя пахвалы:
Радуйся, Беларусі сіяньне;
Радуйся, Царквы Кіеўскае столп нярукатворны і непахісны.
Радуйся, слава Зямлі Сьвятой з поўначы прывандраваўшая;
Радуйся, труне Хрыстовай пакланіцца спадобіўшаяся.
Радуйся, лямпаду ад зямлі Беларускае запаліўшая;
Радуйся, каля труны Хрыстовай да Хрыста адышоўшая.
Радуйся, у Крыжа Гасподняга жыьцё зямное пакінуўшая;
Радуйся, сьвятыя таемніцы пры сконе прыняўшая.
Радуйся, сьвятымі на нябёсах радасна сустрэнутая;
Радуйся, вянцом славы ад Нябёснага Жаніха ўвенчаная.
Радуйся, мудрая дзева, увашэдшая ў палац Жаніха Нябёснага з славаю;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Дабрыні прычасьніца, молімся да цябе, Ефрасіньня ўсяхвальная, маліся да Ўсявышняга за зямлю Беларускую, за нашу праваслаўную Кіеўскую Царкву, за мудрасьць ды чысьціню жыцьця народнага. Як дачка абраная будзе зямля наша, і дзеці яе будуць заўсёды сьпяваць Богу: Алілуйя.
Сьпяваем цябе, абаронцы нашай перад Госпадам, інакіням абіцелі твае сьвятым пакровам і ўмацаваньнем, радуемся цябе, прыпадобная, малітвамі тваімі сагрэтыя, зь любоўю вялічаем цябе:
Радуйся, мошчы твае сьвятыя ў айчыну перанесяныя, квітнеюць няспарухненьнем;
Радуйся, усехвальная, сьвятой Рагнеды-Анастасіі праўнучка.
Радуйся, раўнаапостальнае сьвятой Вольгі і ўсяго дабраславеннага ліку жонак праведных суразмоўніца;
Радуйся, у лік сьвятых увашоўшая.
Радуйся, нябачная наша заступніца;
Радуйся, хворых лекаваньне дзіўнае.
Радуйся, сумных суцяшэньне праведнае;
Радуйся, радасьць скарботных.
Радуйся, апора цябе клічаўшых;
Радуйся, абаронца наша няспынная прад Хрыстом.
Радуйся, душою цудоўная ды дзіўная, шляхаўказніца да выратаваньня;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Маці наша, прыпадобная Ефрасіньня! Малі за нас Госпада і Маці Ягоную Прычыстую, няхай умацуе нас у веры, скіруе да выратаваньня, юнацтва ў чысьціне захавае, праведных умацуе ў подвігу, лекуе заблажыўшых, пасьвятліць заблукаўшых, памёрлым даруе і ў палацы свае скіруе. Няхай адвечна Анёлы хвалебна сьпяваюць: Алілуйя.
Тройчы, а потым паўтараюцца:
Анёльскі пажыўшы, прыпадобная, манаскім жыцьцём узрадавала Хрысту і нябёснай радасьці спадобілася прычасьціцеся па сканачаньні жыцьця зямнога. Зь нябёсаў глядзіш як Цябе ўслаўляюць:
Радуйся, Беларускай зямлі Слава;
Радуйся, слававы рода Рагвалодава спадкаеміца;
Радуйся сьв. Рагнеды-Анастасіі спраў пераемніца;
Радуйся княжых бацькоў дзіця богаабранае;
Радуйся Кіеўскай Царквы слава няўгасная.
Радуйся, дзева чыстая;
Радуйся, інакіням заспакаеньне;
Радуйся, да Ерусаліма нябёснага правардырка;
Радуйся, абаронца ўсіх хто да цябе кліча;
Радуйся, хвароб лекар нябачны.
Радуйся, хадатайка за нас перад Госпадам;
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
Абрану Хрыстову нявесту сьпевамі сёньня паднясем у славе, вернікі праваслаўныя, Ефрасіньню Полацкую; княжна гэта палац бацькоўскі пакінула і ў манастве жывучы шматлікіх скіравала да ўратаваньня; у сьветлам градзе Ерусаліме плоцьцю памершы, на нёябёса да Хрыста пайшла і побач з тронам Гасподнім малітвы за нас, грэшных, узносіць. У Ерусаліме была праслаўлена як дабраславенна. Мошчы яе сьвятыя ў Кіеў перанесяны і ад няверных паганаў уратаваныя, у Пячорах Кіеўскіх пахаваны былі побач з айцамі сьвятымі Кіева-Пячорскімі.
Радуйся, Ефрасіньня, нявеста Хрыстова дабраслаўленная і ўсячэсная!
О, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці наша Ефрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты ня асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імяні твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам аддаваць хвалу Трыядзінаму Богу й цябе, апякунцы нашай. Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові й падзякі да цябе, у захапленьні сьпяваюць: Радуйся!
Прымі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і сёстраў тваіх, як нашую нявымоўную падзяку, любоў і хвалу табе - надзея, слава й пацеха наша! Усе мы з радасьцю аддаём сябе пад сьвятую апеку тваю. Маліся й далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся вернымі і набожнымі, выбраным народам Ягоным! Каб ён Духам Сваім Сьвятым узмацьняў і прасьвятляў душы і сэрцы нашых пастыраў і правадыроў, пацяшаў і радаваў нашых удоваў і сіротаў, а ўсім нам паслаў спакой і радасьць. Каб зрабілась вольнай зямелька наша і бот маскальскі прыпыніў таптаць яе. Каб усе разам там, на Беларусі, маглі славіць цябе і сьпяваць хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца й радавацца ў валадарстве славы Ягонай на вякі вякой. Амінь.
Львоў-Чарнігаў, 2006