epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Альхімкіна балота

Жыла ў тых мясцінах яшчэ пры паншчыне дзяўчына. Звалі яе Альхімія, а папросту — Альхімка. І любіла Альхімка аднаго хлопца, марыла выйсці за яго замуж. Але прыглянулася прыгажуня свайму пану. Пан зняславіў дзяўчыну. Яна, бедная, з гора ўтапілася ў балоце. З таго часу людзі і празвалі балота Альхімкіным.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан